2-3 кастрычніка: радыёспектакль “Родныя дзеці” па рамане Ніла Гілевіча

01.10.2021 

Сябры, адпачывайце з намі! У суботу, 2 кастрычніка, у нашым эфіры:

- у 00:04 – мелодыі Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;

- у 02:00 – інструментальныя канцэрты Ёзэфа Гайдна;

- у 06:10 – фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Вера, Надзея, Любоў;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;

- у 08:15 – Саната №2 для віяланчэлі і фартэпіяна Фелікса Мендэльсона;

- у 9:00 і 12:00 - “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: харчовыя расстройствы;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Дзівосныя прыгоды зайца Лёка” Уладзіміра Ягоўдзіка;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: агляд культурных падзей;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: “класіка” Песняроў;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: дырыжор і піяніст Алег Лясун;

- у 13:00 – творы Мікалая Мяскоўскага;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы спявачкі Білі Холідэй;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 16:15 – фальклорны ансамбль “Спасаўка” (в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на);

- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Іван Тургенеў і Паліна Віярдо;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”;

- у 19:00 – опера Юрыя Семянякі “Зорка Венера”;

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: “Сівая легенда” Уладзіміра Міхно;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра чароўнае казачнае дрэва;

- у 21:10 – запісы Стынга;

- у 21:30 – радыёспектакль “Родныя дзеці” па рамане Ніла Гілевіча (1 частка);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Стоўнхэндж”.

У нядзелю, 3 кастрычніка, мы прапануем:

- у 00:04 – сучасны расійскі кампазітар Уладзімір Мартынаў;

- у 06:10 – запісы Лакшмінараяны Субраманіяма;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (працяг);

- у 08:15 – музыка Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Дзівосныя прыгоды зайца Лёка” Уладзіміра Ягоўдзіка і “Дзённік Пластуся” Марыі Каўнацкай;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Італія;

- у 11:30 – арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: дырыжор і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Мікалай Калядка;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: дывертысменты Жана-Батыста Люлі і запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;

- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: стваральнік гурта “Мілавіца” Марыя Снітко;

- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – дэкан філалагічага факультэта БДУ Сяргей Важнік;

- у 17:30 – фрагмент Пятай сімфоніі Густава Малера;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ірына Бржэўская;

- у 19:00 – опера Юрыя Семянякі “Зорка Венера” (2 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: Якуб Колас “Што яны страцілі?”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: кітайская народная казка “Чырвоная лілея”;

- у 21:10 – песні на вершы Сяргея Ясеніна;

- у 21:30 – радыёспектакль “Родныя дзеці” па рамане Ніла Гілевіча (2 частка);

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: кампазітар і дырыжор Джон Адамс.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.