2 чэрвеня: інтэрв'ю са скульптарам Аляксандрам Шапо

01.06.2021 

Шаноўныя, сераду, 2 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – замежныя запісы серыі “Рамантычная калекцыя”;
- у 02:00 – Другі фартэпіянны канцэрт Мікалая Метнера;
- у 06:10 – творчасць расійскай рок-групы “Рондо”;
- у 09:00 – запісы музыкі Даменіка Чымароза, Фелікса Мендэльсона і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Чэчыліі Барталі, Зураба Саткілавы і Хіблы Герзмавы;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэй Джонсана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Аляксандр Шапо;
- у 13:05 і 21:10 – спевы расійскай выканаўцы Вольгі Кармухінай;
- у 14:05 – фрагменты оперы Міхаіла Глінкі “Руслан і Людміла”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: гурт Detektivbyran;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Перліным, запісы Бобі Дарына;
у 17:30 – музыка Джавані Батыста Пергалезі;
- у 19:00 – канцэрт маладзёжнага хору “Э студио” з Эстоніі, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра конікаў;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты опер Джакама Пучыні;
- у 23:30 – запісы італьянскай спявачкі Мільвы.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.