2 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Іва Мантана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Дайда;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць брытанскага кампазітара Тома Робсана;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, пазнаёміць з музыкай Мікалая Чуркіна;
- у 07:35 і 14:05– у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні ў выкананні Раберціна Ларэці;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прысвечана Джэймсу Бонду, прагучаць саўндтрэкі з фільмаў розных гадоў;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Ракава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: оперныя мелодыі Жоржа Бізэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Тэрэзы Бруэр у суправаджэнні аркестра «Dixieland All-Stars»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Размова пойдзе аб падрыхтоўцы да XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна -2025», які пройдзе 13 і 14 чэрвеня;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: аркестравая сюіта Атарына Рэспігі «Расініяна»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: старонкі зборніка Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі  пад кіраўніцтвам дырыжора Барыса Райскага прагучыць Першая сімфонія Генрыха Вагнэра;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы канадскага піяніста Марка Андрэ Амлена;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – вакальная група «Voxtra», якая аб'ядноўвае музыкантаў з Італіі, Албаніі, Фінляндыі, Бельгіі і Мадагаскара, а таксама – іспанская спявачка Эстрэя Марэнтэ;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штрауса.

У праграме магчымы змены.