- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазмена Эл Джэро;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя п’есы ў выкананні Маўрыцыа Паліні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Лаліты Торэс;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы гурта «The Penguin Cafe Orchestra»;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: Шчучыншчына;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Боб Дылан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк Алана Менкена да фільма «Аладзін»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны гісторыі свяшчэннапакутніка Валяр’яна Навіцкага;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка Карэна і Арама Хачатуранаў;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: Ганна Літаш «Забойства ў цягніку», выканаўцы – артысты Марыя Гуцава і Павел Зароўскі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Пэта Марціны «El Hombre»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – загадчык філіяла «Музей гісторыі беларускага кіно» Нацыянальнага гістарычнага музея Вераніка Себруковіч;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Фартэпіяннае трыа соль мінор Эрнэста Шасона;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: кантаты Людмілы Шлег «Трава-мурава» і Галіны Гарэлавай «Тысяча гадоў надзеі» ў выкананні Вольгі Цішынай і Леаніда Івашкова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб операх Міхаіла Глінкі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: п’есы Макса Рыхтэра.
У праграме магчымы змены
