2 cтудзеня ў нашым эфіры

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 2 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы італьянскага спевака Марыа Біёндзі;
- у 01:30 – святочны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі да 20-годдзя канала “Культура”;
- у 03:00 - праект “Музычная студыя”: прысвячэнне гукарэжысёру Беларускага радыё Эдуарду Мартэнсу;
- у 04:00 – апавяданне Марыі Зайдэман “Гліняныя дзяўчыны”;
- у 04:30 – радыёспектакль “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева (да 20-годдзя канала “Культура”);
- у 06:10 – мелодыі Джаакіна Расіні;
- у 07:20 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Раісы Баравіковай (працяг);
- у 08:15 – сімфанічныя творы і аркестравыя пералажэнні Аляксандра Глазунова;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 і ў 15:45 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўкі “Падарожжа блакітнай стралы” паводле Джані Радары і “Краіна Мурлындыя” паводле казкі Аляксея Кірносава;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Ражаство ў Коста-Рыцы;
- у 11:30 – Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55`, а таксама джазавыя мелодыі ў выкананні Шырлі Бэсі;
- у 16:00 - радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца Настасся Нарэйка;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: калядны абрад;
- у 17:00 – танцавальныя мелодыі Аляксандра Аляб’ева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: танга Астара П’яцолы;
- у 19:00 – мюзікл Яўгена Глебава “Мільянерка”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Сяргея Трахімёнка “Іголка ў квадраце”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Сяргейку, які чакаў Дзеда Мароза;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні амерыканскага саксафаніста Кені Джы;
- у 21:30 – радыёверсію спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Беларусь. Дыдактыка” (да 20-годдзя канала “Культура”);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: творчасць кампазітара Галівуда Джона Уільямса.
У праграме магчымы змены.