2 кастрычніка ў эфіры

У панядзелак 2 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: кампазіцыі амерыканскіх кампазітараў-аранжыроўшчыкаў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні з савецкіх кінафільмаў;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ізраільскага кампазітара Інана Цура;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo (Разам з часам): праект прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні спявачкі Sade;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні да кінастужак пра школьнае жыццё;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы заслужанага артыста Беларусі Эдуарда Міцуля;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы піяніста Альда Чыкаліні;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Пракоф’ева;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай арганісткі Шырлі Скот;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці ў студыі – Дырэктар сярэдняй школы №224 г. Мінска Наталля Новік і намеснік дырэктара Наталля Казановіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы нямецкага кларнэтыста Ральфа Мано;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Восьмай сімфоніі народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы гурта “Sibafolkband” з Фінляндыі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра курачку-рабушку”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Фелікса Мендэльсона.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.