2 красавіка: госць эфіру – дырэктар фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” Глеб Лапіцкі

01.04.2021 

Пятніцу, 2 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Аляксандра Вярцінскага;
- у 02:00 – музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – творчасць іспанскага спевака Пласіда Дамінга;
- у 09:00 – мелодыі Алега Янчанкі, Міхаіла Глінкі і Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – фартэпіянныя эцюды Аляксандра Скрабіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы 1970 года Стэнлі Цёранціна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” са Святланай Колмак. Госць эфіру – дырэктар фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” Глеб Лапіцкі;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Кароль Леў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Марыя Лін Шнайдэр;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: мастак-сюррэаліст Поль Дэльво;
- у 15:15 – старадаўняя беларуская музыка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваны матылёк і Белая Мышка” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава;
- у 17:30 – пяць першых санат цыкла Генрыха фон Бібера “16 санат-містэрый” для скрыпкі і баса кантынуа;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра зайчыка Лузя”;
- у 21:10 – песні на вершы паэта Ігара Каханоўскага;
- у 22:15 – музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 23:30 – запісы чэшскага музыканта Фелікса Славачака.
У праграме магчымы змены.