2 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы Стыві Уандэра;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы дацкага кампазітара Нільса Гадэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Ёнаса Кварнстрома;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Аляксея Кулакоўскага;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Эміля Гораўца;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да тэлесерыяла «Вядзьмар» 2019 года;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: творы Антоніа Вівальдзі, П’етра Лакатэлі, Карла Філіпа Эмануіла Баха;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: старонкі аповесці Андрэя Дарожкіна «Где видел звёзды Богданович? Летал ли по небу Шагал?»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сліма Гаярда;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – загадчык навукова-інфармацыйнага аддзела Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Лампэ;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы групы «Backstreet Boys»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Скрыпічны канцэрт Генрыха Вагнэра — да дня нараджэння народнага артыста нашай краіны;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: інструментальныя санаты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: «Капрычыа з дзіўнасцямі» Карла Фарыны;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: оперныя нумары ў выкананні зорак беларускай сцэны Тамары Ніжнікавай і Аркадзя Саўчанкі.
У праграме магчымы змены