2 ліпеня ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 2 ліпеня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – Сімфонія № 3 ля мінор Сяргея Рахманінава, фартэпіянныя творы Аляксандра Скрабіна;
- у 02:00 – творы Генрыха Вагнера – Другая сімфонія і музыка з балета “Пасля балю”;
- у 06:10 – рамансы Пятра Чайкоўскага з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: творчасць Данскога казачага хору (працяг);
- у 08:05 і 12:05 – вершы Адама Русака;
- у 08:15 – запісы выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Дашкевіч;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Валерыя Барсава, балет Барыса Асаф’ева “Бахчысарайскі фантан”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія для пажылых людзей;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёспектакля “Цімур і яго каманда” паводле аповесці Аркадзя Гайдара;
- у 11:00 – “Планета “Культура””;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: запіс праграмы старадаўняй музыкі сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з каментарыямі Святлены Немагай (працяг);
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Наталля Бараноўская;
- у 13:00 – запісы Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchesrta, а таксама запісы Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарня”: агляд нумара штотыднёвіка “ЛіМ”, пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя салдацкія песні;
- у 17:00 – Скрыпічны канцэрт Генрыха Вагнера (да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: рэжысёр Наталля Башава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Геда;
- у 19:00 – першая частка музычнай камедыі “Несцерка” Рыгора Суруса, музыка з балета Рыкарда Дрыго “Арлекінада”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Генрыха Далідовіча “Помнік на ўзгорку”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра хлопчыка Ваню і дзяўчынку Машу;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні ВІА “Ариэль”;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Млечны Шлях” паводле рамана Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лесвіца”.
У праграме магчымы змены.