2 лістапада ў эфіры

У чацвер 2 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Кліфа Рычарда;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы трыа “Шын” і цымбальнага ансамбля “Букавінка”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні дуэта Алла Ёшпэ – Стахан Рахімаў;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага кампазітара і піяніста Максанса Сірэна;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменніцай Ірынай Токаравай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Джо Дасэна;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксандра Зацэпіна да кінакамедыі Леаніда Гайдая “Брыльянтавая рука”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы Алеся Камоцкага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Жана-Філіпа Рамо;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Карла фон Дзітэрсдорфа і Яна Ладзіслава Дусіка;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Мараны Кінг 1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – Дзень Нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Госць у студыі – дырэктар музея Якуба Коласа Ніна Мацяс і намеснік дырэктара установы Марыя Казакевіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: танга Аскара Строка;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка пра дрэсіроўшчыка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы вядучых салістаў беларускай оперы канца 20-га стагоддзя.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.