2 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі з праекта «Саксафон месяцавага святла»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: канцэртныя запісы піяніста Пітэра Донахаў: санаты Людвіга ван Бетховена і Ферэнца Ліста;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Анатоля Зэкава чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скарабагатава;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра Мемарыяльны комплекс «Азарычы»;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі брытанскага поп-гурта «Racey»;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» знаёміць з пісьменнікам Фёдарам Гурыновічам;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Маура Джуліяні і Жака Атэтэра-Рымляніна;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць другая частка радыёкампазіцыі «Сусвет Пушкіна». Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя, ролі выконваюць артысты Вячаслаў Галуза і Алег Вінярскі. Запіс 1999 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаным артыстам Беларусі Васілём Сердзюковым;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: опера «Шлюб Геракла і Гебы» Крыстафа Вілібальда Глюка, а таксама запісы вакальнага квартэта «Four Tops» 1977 года;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: фальклорныя запісы з Веткаўскага, Вілейскага, Пінскага раёнаў;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент «Іспанскай сімфоніі» Эдуара Лало;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Алег Пагудзін;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармэн». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1981 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку гурта Geneis “Nursery Cryme” 1971 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Алега Мельнікава «Як Заяц Вавёрачку ратаваў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага спевака і піяніста Эндру Бея 1965 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка  радыёспектакля паводле твора Томаса Майна Рыда «Коннік без галавы». У ролях: Морыс Джэральд – Алег Меншыкаў, Луіза - Таццяна Васільева, капітан Касій Калхаўн – Армэн Джыгарханян. У спектаклі таксама занятыя Леў Дураў, Яўген Веснік, Вячаслаў Нявінны і іншыя. Запіс 1984 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю французскага кампазітара XX стагоддзя Арцюра Анегера.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by