2 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 2 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 02:00 – творы Эрнеста Шасона з удзелам скрыпкі;
- у 03:00 – “Марскую сімфонію” Ральфа Воана-Уільямса;
- у 04:30 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 06:10 – запісы амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць паэта, перакладчыка Віктара Гусева;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Electric Light Orchestra;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: шведскі гурт Detektivbyrån;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з “Калыханкай” Уладзіміра Кур’яна;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – музыку Франца Шуберта, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Хасэ Карэраса, Галіны Пісарэнка, Джаан Сазерлэнд, Ірыны Журынай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага спевака, выканаўцы джаза Артура Прайсака;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Генадзь Козел;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-авангард” Людміла Каліноўская;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – пісьменнік Віктар Кажура;
- у 15:15 – дзве сімфоніі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – творы габаіста Хайнца Холігера;
- у 19:00 – запісы баскскага музыканта і кампазітара Кепы Джункеры;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра белых курапатак, а таксама гісторыю пра зорачку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Шакіры;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: Артур Рубінштэйн.

У праграме магчымы змены.