2 сакавіка: прэм'ера на "Культуры" - раман Івана Мележа "Людзі на балоце"

01.03.2021 

У веснавы аўторак, 2 сакавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака і кампазітара Стыві Уандэра;
- у 02:00 – творчасць фальклорных калектываў з Польшчы і Харватыі;
- у 06:10 – кампазіцыі вакальнага дуэта Baccara;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Мендэльсона, Аляксандра Глазунова і Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – запісы спявачкі Ірыны Багачовай;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы 1958 года амерыканскай выканаўцы Марганы Кінг;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Непрыручанае слова. Творчымі шляхамі паэтэсы Яўгеніі Янішчыц”;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 14:15 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Eklipse;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – песні ў выкананні Тамары Раеўскай, ансамбля “Песняры”, аркестраў Вялікіх тэатраў Беларусі і Расіі, ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”, Акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя” і Чароўны куфэрак” з працягам казкі “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку” Раісы Баравіковай;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з папулярызатарам джаза Аляксеем Баташэвым, паэтычная сустрэча з Максімам Танкам, Фантазія до мажор Франца Шуберта;
- у 17:30 –творчасць аўстрыйскага кампазітара Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт Хельсінскага барочнага аркестра, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскага музыканта Аляксандра Іванова;
- у 22:15 – запісы расійскага кампазітара Андрэя Ясінскага;
- у 23:30 – Паўднёвы канцэрт для гітары з аркестрам Мануэля Понсэ.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.