2 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбудзецца праграма «Шапэн і яго Музы»

28.02.2024

Рамантычны праект збярэ на адной сцэне вядомых беларускіх музыкантаў, зорак акадэмічнай сцэны: Людмілу Карпук (сапрана) і Юлію Архангельскую (фартэпіяна). Напярэдадні дня нараджэння выдатнага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна музыканты прапануюць адправіцца ў цікавую вандроўку, «дзе кожная нота раскрые сваю жыццёвую гісторыю», – кажа куратар праекта Аляксандр Палякоў.

Фота ілюстрацыйнае