Шаноўныя, у сераду, 2 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 02:00 – Скрыпічны канцэрт і музыку балета “Гаянэ” Арама Хачатурана;
- у 06:10 – вясновыя весні;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Юрый Антонаў;
- у 07:25 і 23:30 – старонкі аперэт Ніко Досталя;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Алега Салтука;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Раберта Качапалья;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: традыцыйныя народныя песні ў выкананні гурта “Мярэжа”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – музыку Марыса Равэля, Іаганеса Брамса і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Ірыны Багачовай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі Наталля Бахановіч;
- у 15:15 – сімфанічную паэму “Казка” і Сімфонію № 6 для мецца-сапрана і камернага аркестра кампазітара Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – творы Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – канцэрт братоў Аміна і Хамзы М’Раіхі з Туніса;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аляксандра Іванова;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: лісты Гектора Берліёза пра яго каханую і вядомыя арыі кампазітараў.
У праграме магчымы змены.