2 снежня: мастак, педагог Віктар Барабанцаў і цымбалістка Валянціна Марчынская

01.12.2020 

У сераду, 2 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі і актрысы Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – музыка Марыса Равэля;
- у 06:10 – запісы французскай поп-спявачкі і актрысы Аманды Лір;
- у 09:00 – мелодыі Станіслава Манюшкі, Ёзэфа Гайдна, Алега Янчанкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Марыі Калас;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак, педагог Віктар Барабанцаў;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каралевы джаза”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – камерна-інструментальныя творы беларускага кампазітара Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і цымбалісткай Валянцінай Марчынскай;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор Марыса Равэля;
- у 19:00 – запісы амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра аднаго графа і гаспадара дома;
- у 21:10 – творчасць Марыі Калас;
- у 22:15 – сюіта з балета “Пульчынела” і опера “Маўра” Ігара Стравінскага;
- у 23:30 – запісы брытанскага гітарыста, кампазітара Пітэра Уайта.

У праграме магчымы змены.