2 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Білі Холідэй;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні, прысвечаныя восені;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Карласа Рафаэля Рыверы;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне нашай краіны;
– у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні Майкла Джэксана;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма "Апошні імператар" 1987 года;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: праблемы бяспекі пры выкарыстанні нейрасетак;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Сяргея Рахманінава, Мадэста Мусаргскага, Мануэля дэ Фальі, Клода Дэбюсі і іншых;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Макса Роўча «Percussion Discussion»;
– у 12:30 і 21:30 – праект «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы джазавага гітарыста Аляксея Кузняцова;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля», тэкст чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы айчынных аўтараў на вершы Максіма Багдановіча – з рэпертуару заслужанага артыста нашай краіны Віктара Скорабагатава;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Дарыюса Міё;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны асобе і творчасці народнай артысткі СССР, опернай спявачкі Святланы Данілюк;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы французскага ансамбля «Піксві» і мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Пра хітрага вала і ваўкоў»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Эдварда Грыга ў выкананні піяніста Лейфа Ове Андснеса.

У праграме магчымы змены