2 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дуэта «Хіромі» (Японія, Калумбія);
– у 02:00 – «Музыка ночы»: оперныя старонкі Джузепе Вердзі;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Сяргея Пракоф'ева;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана прападобнаму старцу Серафіму Сароўскаму;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Звонака чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 8:15 – праект «Наша музыка» прапануе эстрадныя творы беларускіх кампазітараў;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: творы айчынных кампазітараў у выканнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы іспанскай спявачкі Масіэль;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы –  прафесар кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: музыка Эдуарда Напраўніка;
– у 11:30 – ў праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з успамінаў спявачкі Галіны Вішнеўскай і кампазітара Арама Хачатурана, таксама вы пачуеце голас італьянскага тэнара Франка Карэлі і скрыпку Давыда Ойстраха;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з галоўным мастаком Вялікага тэатра Беларусі Любоўю Сідзельнікавай;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана беларускаму флейтысту і педагогу Сцяпану Сізко;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы Іагана Себасцьяна Баха для лютні, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з соўл-спеваком Білам Уізерсам;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сімфанічная фантазія Пятра Чайкоўскага «Франчэска да Рыміні»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем запісы легендарнага Фёдара Шаляпіна;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты французскага кампазітара Рабэра Планкета «Карнявільскія званы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1972 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: другую частку апавядання Марыі Цітарчук «Начная тубероза» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джымі Скота 1960 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Навальніца будзе» паводле рамана Якуба Коласа «На ростанях». Выканаўцы – артысты Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Год запісу 1959;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.