2 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы знакамітага віяланчэліста Ё-Ё-Ма;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава «Шэхеразада»;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: слухаем запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – праграма «Прачулым радком» прапануе вершы са зборніка Янкі Купалы «Жалейка»;
- у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: слухаем фрагменты з оперы Аляксея Рыбнікава «“Юнона” і “Авось”»;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскай спявачкі Альмы Коган;
- у 9.30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Акно ў свет», створаная ў 1997 годзе;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: слухаем песні з савецкага анімацыйнага серыяла «Прыгоды капітана Урунгеля»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў» прапануе знаёмства з рамеснікамі Мастоўскага раёна;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: успомнім творы Рабэра дэ Візэ і Іагана Ёзэфа Фукса;
- у 12:00 і 17:00 – «Рэтра-хіт» – песні, што вяртаюць у маладосць;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: запісы народнай артысткі Беларусі Вікторыі Мазур;
- у 13.30 – «Проста пра навуку»: разгледзім пытанні лічбавізацыі айчыннага аграрнага сектара;
- у 13:45 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рамках рубрык «Еўропа музычная» і «Джазавыя краявіды» – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі La Petit Bande і калекцыя джазавых мелодый у выкананні Доны Самэр;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» знаёмства з песнямі вёсак Верасніца і Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» паслухаем зорку французскай эстрады Мірэй Мацьё;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працягваем слухаць мюзікл Уладзіміра Кандрусевіча «Шклянка вады» паводле п’есы французскага драматурга Эжэна Скрыба;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Пятра Рунца «Як заяц мядзведзю дапамагаў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Эдзі «Локджо» Дэвіса;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Іван ды Мар’я» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Гольдфельда;
- у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» ўзгадваем аднаго з буйнейшых прадстаўнікоў англійскай музыкі ХХ-га стагоддзя Бенджаміна Брытэна.
 
У праграме магчымы змены.