20-21 лютага: Capriccio Stravagante, пісьменнік Вітаўт Чаропка ,аўтар кнігі старадаўніх беларускіх рэцэптаў Ларыса Мятлеўская

19.02.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 20 лютага, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – эстонская мультыінструменталістка Катарын Раска і беларускі акардэаніст Ягор Забелаў;
- у 02:00 – Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – Першая і Трэцяя аркестравыя сюіты Пятра Чайкоўскага;
- 07:30 – “Духоўную спадчыну”: святыні, якія захоўваліся ў Паўлаўскім саборы (Гатчына);
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Пятра Глебкі;
- у 08:15 – сімфаньета “Беларускія малюнкі” Мікалая Чуркіна;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: маніпуляцыі;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – выбраныя эстрадныя кампазіцыі беларускіх артыстаў;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: мінірадыёсерыял “Пра добрага Разбойніка Румцайса, Маню і іх сына Цыпусіка”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: XXVIII Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш;
- у 11:30 – музыка Атарына Рэспігі;
- у 12:15 – сустрэчу са скрыпачом ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Сяргеем Бяльцовым;
- у 13:00 – фрагмент з опер Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама запісы квартэта Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігі і кніжныя падзеі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя салдацкія песні;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Пятровай;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: малдаўскі тэнар Міхаіл Муцяну;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: цыганскі музыкант Мікалай Эрдэнка;
- у 19:00 – канцэрт “Рэкардарэ” з удзелам оперных зорак;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Пятра Васючэнкі “Бэзавая аблачынка”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” з рэпертуару спевака, музыканта і кампазітара Аляксандра Барыкіна;
- у 21:30 – радыёспектакль “Не забывай мяне” паводле твора Алеся Жука;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Гіяцынт” (працяг).

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 21 лютага, мы прапануем:

у 00:04 – дуэт “Жанэт” (Швейцарыя) і ансамбль “Кожух” (Польшча);
у 06:10 – струнныя квартэты Пятра Чайкоўскага;
у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Пятра Глебкі(працяг);
у 08:15 – фрагмент з оперы Шарля Гуно “Фаўст”;
у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: мінірадыёсерыял “Пра добрага Разбойніка Румцайса, Маню і іх сына Цыпусіка” (працяг);
- у 11:00 – “Кругасвет”: Ірак;
- у 11:30 – Канцэрт для фартэпіяна, духавых, літаўраў і кантрабасаў Ігара Стравінскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народны артыст СССР дырыжор Яраслаў Вашчак;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля і запісы ансамбля ў стылі фры-джаз Art Ensemble of Chicago;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: актрыса, этнограф, вядучая тэлепраграм “Беларуская кухня”, “Хата на хату”, “Спявае Беларусь”, аўтар кнігі старадаўніх беларускіх рэцэптаў Ларыса Мятлеўская;
- у 17:00 – гаворку з масажысткай Наталляй Воюш;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць эфіру – пісьменнік Вітаўт Чаропка;
- у 17:30 – клавірныя санаты Ёзэфа Гайдна;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Надзея Плявіцкая;
- у 19:00 – канцэрт “Рэкардарэ” з удзелам оперных зорак (другое аддзяленне);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: эстонская народная казка “Кожны сваё атрымаў”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: да Дня роднай мовы;
- у 21:30 – “Млын на Сініх Вірах” паводле Уладзіміра Карткевіча;
- у 23:10 – музыку Яніса Ксенакіса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.