20 чэрвеня ў эфіры

У аўторак 20 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Рода Сцюарта;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка бразільскага кампазітара, спевака і музыканта Антоніў Карласа Жабіма;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні групы “Бітлз”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: саундтрэкі з гістарычных кінафільмаў;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Карызны;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы амерыканскага поп-спевака Лайанала Рычы;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Максіма Дунаеўскага з мюзікла “Мэры Попінс, да пабачэння” ;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці” Паэзія. Размова з паэтам Навумам Гальпяровічам;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы салістаў беларускай оперы Алены Золавай і Юрыя Гарадзецкага;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: флейтавыя канцэрты італьянскіх кампазітараў;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арыі з папулярных опер Гаэтана Даніцэці;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Дональда Бёрда;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Урокі класікаў”. Госць у студыі – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: апавяданне Янкі Сіпакова “Свята” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: тэатральная і кінамузыка Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Саната №7 Рэ мажор опус 10 Людвіга ван Бетховена;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Людвіга ван Бетховена і Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць расійска-венгерскага музыканта-мультыінструменталіста і кампазітара Элізбара.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.