20 кастрычніка: літаратурная прэм'ера твора Паўла Місько

Шаноўныя, сераду, 20 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскай поп- і соўл-групы Simply Red;
- у 02:00 – мелодыі Луіджы Бакерыні;
- у 06:10 – песні ў выкананні польскай спявачкі Марылі Радовіч;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Генадзя Гладкова і Віктара Лебедзева;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель, казка “Як муравейка дадому спяшаўся”, музыка Іагана Штрауса;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара, піяніста Клеменса Крысціяна Пётча;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бадзі Рыч;
- у 8:30 і 23:30 – запісы групы Teach-In;
- у 09:00 – музыка Яўгена Глебава, Клаўдзіа Мантэвердзі, Іагана Себасцьяна Баха і Пятра Падкавырава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Рымы Глушковай, Тамары Кучынскай, мелодыі Ферэнца Ліста;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госця – рэжысёр-пастаноўшчык Анастасія Грыненка;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць брытанскай групы Led Zeppelin;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: балетмайстар, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць праграмы – паэт Аляксандр Быкаў;
- у 15:15 – рамансы і песні беларускіх кампазітараў у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – восьмы сшытак цыкла “Лірычныя п’есы” Эдварда Грыга;
- у 19:00 – запісы шатландскага музыканта Арчы Фішара і яго сяброў, бельгійскіх музыкантаў Сафі Кавез і Балтазара Мантанаро, а таксама шведскай групы Wasen;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты аперэт Імрэ Кальмана ў выкананні Вікторыі Мазур.

У праграме магчымы змены.