- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка фінскага квартэта «Ma Rouf» і дацкай клезмер-групы «Mames Babegenush»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Юркі Гаўрука чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: сімфонія для аркестра з саліруючым альтом «Гаральд ў Італіі» Гектора Берліёза;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць ў студыі – пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Зіновій Прыгодзіч;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскай спявачкі Кэці Кёрбі;
- у 10:30 –«Віртуозы»: знаёмства з мастаком Дзмітрыем Мшарам;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: запіс з фондаў Беларускага радыё, заключная частка праграмы, прысвечанай творчасці народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Максім Танк;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра, заслужаным артыстам Віктарам Цыркуновічам;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрты для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена, а таксама альбом Стыві Ўандэра «Hotter than July»;
- у 16:15 – «Гасцінец»: запісы музыкантаў з Маладзечанскага і Пастаўскага раёнаў;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» расказвае пра Ружэну Сікору;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: фрагменты з аперэты Ферэнца Легара «Вясёлая ўдава». Запіс 1984 года;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Blues Of Desperation»гітарыста Джа Банамаса;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»:«Жучок і Рыжык» Васіля Жуковіча;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Макса Роўча і яго ансамбля 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» паводле твора Бернарда Шоў. Запіс па трансляцыі 2012 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка Аліўе Месіяна.
Наш сайт – www.radiokultura.by.