У суботу, 20 красавіка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Укулеле аркестра з Вялікабрытаніі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: “Сумны вальс” і Скрыпічны канцэрт Яна Сібеліуса;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Уладзіміра Грушэўскага;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Мікалая Маляўкі чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы ансамбля “Калаж”;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскага гурта “Бэкстрыт Бойз”;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Музычнай капэлы “Санорус” Вячаслаў Ларын;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Скрыпічная саната Сезара Франка;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчае жыццё славутай спявачкі Ірыны Архіпавай;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Васіль Зуёнак;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць салістаў Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: квартэты Шуберта і Гайдна і запісы папулярнай рытм-энд-блюзавай групы “TheIsleyBrothers”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Білі Холідэй;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Джузэпэ Вердзі “Макбэт” паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Мележа “Ноччу” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспспектакля “Коннік без галавы” паводле твора Томаса Майна Рыда. Год запісу 1984;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by