20 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 20 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканца Рэя Чарльза;
- у 02:00 – творы Мікалая Мяскоўскага для віяланчэлі;
- у 06:10 – запісы брытанскай скрыпачкі і кампазітара Ванэсы Мэй;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні Давыда Тухманава;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Алега Анофрыева;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы айчыннага паэта Міхася Рудкоўскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Элан Катрын Пэры;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: творчасць баяністкі Наталлі Шах;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – мелодыі Ісака Альбеніса, Каміля Сен-Санса, Пятра Чайкоўскага, Вячаслава Кузняцова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творчасць народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – жывапісец Вольга Капачова;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: расійскі дырыжор Аляксей Вярховен;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця – маладая паэтэса з Магілёва Алёна Папко;
- у 15:15 – мелодыі народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? Для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – творы кампазітара Антона Арэнскага;
- у 19:00 – запісы фальклорных груп Чэхіі і фінскай акардэаністкі Іаханы Юхолы;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Прыгоды багоўкі Лесі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Алега Анофрыева;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: беларускі кампазітар Андрэй Мдывані.
У праграме магчымы змены.