20 лютага ў нашым эфіры

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 20 лютага, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы інструментальнага калектыву Вялікабрытаніі “Маджыні квартэт”;
- у 06:10 – эстрадныя п’есы Аляксандра Варламава;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Леаніда Галубовіча (працяг);
- у 08:15 – музыку Георгія Свірыдава;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “А як жа непаседа” і славацкую казку “У сонейка ў гасцях”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Турцыя;
- у 11:30 – “Маленькую сюіту” Аляксандра Барадзіна;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Віктар Саркісьян;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – краязнавец, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: фалькларыст Таццяна Валодзіна;
- у 17:00 – Віяланчэльны канцэрт сі бемоль мажор Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Герард Васільеў;
- у 19:00 – трансляцыю гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў снежні 2021 года ў Вялікім тэатры Беларусі (працяг);
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Нарцыс і Рэха”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: гісторыі пра дамок для кніжкі і ката Кіса;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Галіны Нянашавай;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Блытаныя сцежкі” па п’есе Кандрата Крапівы “На вастрыі”;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: амерыканскі кампазітар марцін Брэснік.

У праграме магчымы змены.