19.05.2021
Чацвер, 20 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць Доны Самер;
- у 02:00 – мелодыі Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
- у 06:10 – песні ў выкананні Сафіі Ратару і Анне Вескі;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Яневіча, Ігара Стравінскага і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Саната ля мажор Сезара Франка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі Бібі Кінга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – дэкан факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай дзейнасці Ганна Басава;
- у 13:05 і 21.10 – спевы амерыканкі Шэр;
- у 14:05 – фрагменты з балета “Анюта” Валерыя Гаўрыліна;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Каўчэг”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадская скрыпачка, кампазітар Сара Нойфілд;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – сімфанічныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы Максіма Танка ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў” Генадзя Аўласенкі;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аповед пра дэбют артысткі Марыі Азарэвіч, казка Ханса Крысціяна Андэрсана, музыка Галіны Гарэлавай;
- у 17:30 – творы аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт Rotterdam Philharmonic Orchesrta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для маленькіх;
- у 22:15 – выбраныя старонкі беларускіх опер;
- у 23:30 – запісы французскага спевака Гару.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.