20 мая слухайце ў эфіры

19.05.2022 

Шаноўныя, 20 мая, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:

- у 00:04 – запісы Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – сімфонія “Манфрэд” Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – запісы іспанскай спявачкі Марысоль;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты балета “Анюта” Валерыя Гаўрыліна;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Федзюковіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Хільдур Гуднадоўцір;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: фрагменты оперы “Сівая легенда” Дзмітрыя Смольскага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыка Вольфганга Амадэя Моцорта, Фелікса Яневіча, Беньяміна Джыльі і Паўла Кухты;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – сольныя інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы рытм-н-блюзавай спявачкі і актрысы Рут Браўн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці – мастацкі кіраўнік Акадэміі мюзікла “Рэвю” Наталля Раманава і выхаванцы студыі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: стрыт-арт;
- у 15:15 – старадаўняя танцавальная музыка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Нільса Гадэ;
- у 19:00 – сімфоніі Ёзэфа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цуда-птах” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Шэр;
- у 22:15 – музыка Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены.