20 сакавіка ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: саўндтрэк да культавага фільма 1977 года «Ліхаманка суботняга вечара»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфонія №5 Густава Малера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спяваюць Карэл Гот і Ваня Стойкавіч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага музыканта Эндру Хіта;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына»: Навум Гальпяровіч гутарыць з прафесарам Іванам Саверчанкам пра выдатных асоб беларускай гісторыі;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: творчасць італьянскай спявачкі і актрысы Рыты Павонэ;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні ў выкананні Мікалая Рыбнікава;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Дарыюса Міё;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: музыка Мануэля дэ Фальі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: джазавы альбом аркестра Каўнта Бэйсі «On the Road» 1979 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Праграма прысвечана сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі – Іванаву;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Стыві Уандэра;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Сяргея Бельцюкова;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – праект «Амфітэатр» пазнаёміць з творчасцю старадаўняга аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: у выкананні беларускіх музыкантаў прагучаць творы Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.