20 снежня ў эфіры

У сераду 20 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тома Джонса;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Сяргея Пракоф’ева;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскай віяланчэлісткі кампазітара і прадзюсара Чэлсі МакГоф;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: Піліпаўскія вячоркі;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы Жоржа Бізэ “Шукальнікі жэмчугу”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы гурта “Крэсіва”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Атарына Рэспігі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароцці;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Рэндзі Брэкера 1968-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – “Свет аўтарскай ілюстрацыі”. Госця ў студыі – мастак-ілюстратар Юлія Купрэева;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Мікалая Слічэнкі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: скрыпічныя творы Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай у выкананні народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы нарвежскага мультыінстументаліста Ханса-Фрыдрыха Якабсэна;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Майстар”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць французскага піяніста і кампазітара Рабера Казадэзюса.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.