20 студзеня: Jazz Dance Orchestra і мастак Мікалай Байрачны

19.01.2021 

Сябры, сераду, 20 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – творы Мікалая Мяскоўскага для віяланчэлі;
- у 06:10 – творчасць амерыканскага спевака і кампазітара Ніла Дайманда;
- у 09:00 – мелодыі Джузэвэ Вердзі, Уладзіміра Солтана і Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Рэкса Стаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Яўгеніі Мірашнічэнка і Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Jazz Dance Orchestra;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Мікалай Байрачны;
- у 14:05 – фрагменты музыкі амерыканца Джэймса Хорнэра да фільма “Гульні розуму”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Хейлі Уэстэнра;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – творы Эдзі Тырманд і Рычарда Бутвілоўскага ;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з пісьменніцай Аленай Васілевіч, музыка Дэвіда Лінча і вершы Максіма Танка;
- у 17:30 – запісы канадскага піяніста Глена Гульда;
- у 19:00 – запісы аснамбля “Саз’ісо” з Албаніі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра музыку і яшчарку;
- у 21:10 – падборка песень брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 22:15 – “Музычныя вобразы на Вадохрышча”;
- у 23:30 – запісы расійскай выканаўцы Ірыны Багушэўскай.

У праграме магчымы змены.