20 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальная музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Чацвёртая - «Рамантычная» - сімфонія Антона Брукнера;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Лайзы Мінелі;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: кампазіцыі з дэбютнага альбома Дзяніса Лебядзенкі;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі»: запісы з фондаў Беларускага радыё: інтэрв'ю з Янам Фрэнкелем, Ціханам Хрэннікавым, Васілём Салаўёвым-Сядым;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы расійскага эстраднага спевака Яўгена Восіна;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксея Рыбнікава да савецкага мастацкага двухсерыйнага тэлефільма Марка Захарава «Той самы Мюнхгаўзен»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: эстрадныя п'есы Андрэя Шпянёва ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Сэмюэля Барбера;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: фантазія Франца Шуберта «Вандроўнік»;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Эдзі «Локджо» Дэвіса 1958 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма сустрэчы – кінастужка «В списках не значился», якая здымаецца зараз у Мінску і Брэсце ;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы групы «Бітлз»;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яўгена Паплаўскага – да дня нараджэння кампазітара;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя канцэрта Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Класіка на новы лад?!». Запіс зроблены ў сакавіку 2024 года ў канцэртнай зале «Верхні горад»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы з дыска «Аляксандр Цфасман. Кампазітар, піяніст, дырыжор».

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.