20 жніўня будзьце з "Культурай"!

19.08.2022

Сябры, у суботу, 20 жніўня, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 02:00 – творы Карла Марыі фон Вэбера для духавых інструментаў;
- у 06:10 – запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: патрыятычнае служэнне беларускага свяшчэнства ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Кастуся Кірэенкі;
- у 08:15 – запісы беларускага гітарыста Дзяніса Асімовіча;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Лемешаў, Галіна Уланава;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: адданасць;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Хлопчык з вялікай Місісіпі” пра дзяцінства Марка Твена (апошняя частка) і “Сюрпрыз містара Мільберы” паводле Джэрома Клапкі Джэрома;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Індыя;
- у 11:30 – музыка Ферэнца Ліста;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: арганізатар праекта “Свет класічнай музыкі” Марыя Бандарэнка;
- у 13:00 – канцэрт памяці Яўгена Глебава з удзелам салістаў і Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin in the Fields, а таксама саўндтрэк да музычнага фільма Blues Brothers;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя казацкія песні, беларуская інструментальная музыка, запісы ансамбля “Пяшчота” вёскі Канюхі Ваўкавыскага раёна;
- у 17:00 – арганныя творы Сезара Франка;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: акцёр тэатра і кіно Анатоль Длускі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Пётр Лешчанка;
- у 19:00 – першая дзея оперы Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Брыля “Дажджлівы сонечны жнівень”;
- у 21:00 –  “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ружэны Сікоры;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Напісанае застаецца” па п’есе Алеся Петрашкевіча (пад знакам 505-годдзя беларускага кнігадрукавання);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кветкі”.
У праграме магчымы змены.