У суботу, 21 кастрычніка, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага фальклорнага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана і фінскай акардэаністкі Іаханы Юхала;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Фелікса Мендэльсона;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы беларускіх паэтаў чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні з савецкіх кінафільмаў;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў беларускай і замежнай эстрады;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Крыса Дэ Бурга;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – мастацкі кіраўнік і артыст праекта ImperialOrchestraз Санкт-Пецярбургу Аляксандр Дулін;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: “Салонныя п’есы” Сяргея Рахманінава ў выкананні народнага артыста Расіі Міхаіла Васкрасенскага;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, народнай артысткай Анастасіяй Масквіной;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: сустрэча з заслужанай артыскай Беларусі, арганісткай Сафійскага сабора ў Полацку Ксеніяй Пагарэлай, гучаць творы розных кампазітараў у яе выкананні;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: мелодыі ў выкананні ірландскіх ансамбляў старадаўняй музыкі LaTempestaі CelticBand,амерыканскага спевака Джэймса Браўна.;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: цыкл Іагана Себасцьяна Баха “Мастацтва фугі” у выкананні савецкага арганіста Сяргея Дыжура;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Ружэны Сікоры;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая частка оперы Джузэпэ Вердзі “Дон Карлас” паводле драмы Фрыдрыха Шылера. Запіс 1964 года;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Гульня ў хованкі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Пра мядзведзя” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага тэнар-саксафаніста Эдзі “Локджо” Дэвіса;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёкампазіцыя спектакля “Страсці па Аўдзею” паводле твора Уладзіміра Бутрамеева. Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёр радыёкампазіцыі – заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by