21 кастрычніка ў эфіры: Тамара Бунта, песні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі

Чацвер, 21 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы каралевы джаза і блюза Білі Холідэй;
- у 02:00 – музыка кампазітара Даніі Нільса Гадэ;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Юрыя Семянякі і Андрэя Пятрова;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч, казка “Заяц і Мядзведзь” і вальс Іагана Штраўса;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка амерыканскага кампазітара Джэніфер Хігдан;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джымі Сміт;
- у 08:30 і 23:30 – музыка мастацкага фільма “Высокая кроў”;
- у 09:00 – музычныя творы Іагана Штрауса, Іагана Себасцьяна Баха, украінскія калядкі, шчыдроўкі і вяснянкі, а таксама запісы Раберціна Ларэці;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – санаты Жана Батыста Кардона і Жана-Мары Леклера;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца, журналіст Тамара Бунта. Сустрэча працягне цыкл размоў пра выхаванне дзяцей праз чытанне;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць кампазітара Рыгора Панамарэнкі;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: дзіцячыя адрасы знакамітых мінчан;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – музыка Іаганеса Брамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра каню”;
- у 22:15 – запісы піяніста Уладзіміра Горавіца.
У праграме магчымы змены.