21 красавіка: “Партрэт Дарыяна Грэя”, “Людзі на балоце” і музычнае падарожжа па рэгіёнах Чэхіі

20.04.2021 

Сябры, сераду, 21 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы італьянскага выканаўцы, піяніста і кампазітара Паола Контэ;

- у 02:00 – мелодыі Антона Рубінштэйна;

- у 06:10 – падборка песень ВІА "Веселые ребята";

- у 09:00 – мелодыі Уладзіміра Захарава, Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі, Сяргея Янковіча і Георга Філіпа Тэлемана;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Хіблы Герзмавай;

- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: сумесная праграм аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і мастаком-ювелірам Мікалаем Кузьмічом;

- у 14:05 – музыка Дзмітрыя Шастаковіча да кінафільма “Сустрэчы”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Нікалас Хупер;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);

- у 15:15 – харавыя цыклы Уладзіміра Дарохіна, Алы Барзовай, Алега Турышава, Кіма Цесакова і Леаніда Захлеўнага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краін казак”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аўдыяскарбы Беларускага радыё, сярод якіх – інтэрв’ю з Сргеем Панізнікам і апавяданне Васіля Быкава “Кошка і мышка”;

- у 17:30 – творы Муцыа Клеменці;

- у 19:00 – музычнае падарожжа па рэгіёнах Чэхіі здзейснім з гуртамі BLAzenky і FLAIR;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Селянін, мядзведзь і лісіца”;

- у 21:10 – творчасць Крыса Кельмі;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты опер Клаўдзіа Мантэвердзі;

- у 23:30 – запісы бельгійскага гітарыста Фрэнсіса Гоі.

У праграме магчымы змены.