21 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»:  запісы замежнай эстрады;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка амерыканскага кампазітара Дэвіда Нэўю;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, прысвечаны творчасці Ніны Усцінавай;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: слухаем Чабі Чэкера;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўзгадаць фільм 1939 года «Знесеныя ветрам». Рэжысёр – Віктар Флемінг, кампазітар Макс Стайнер;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: танга і вальсы розных кампазітараў;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: камерныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 і 21:10 – у праграме «Час на джаз» спявае Бінг Кросбі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: «Вялікодная араторыя» Іагана Себасцьяна Баха;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы з канцэртаў Шостага фестывалю «Музы Нясвіжа», які адбыўся ў 2001 годзе;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка ў выкананні Мюнхенскага камернага аркестра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы чэшскага ансамбля  «Готард» і канадскай групы «МАЗ»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна.

У праграме магчымы змены