- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Першая сімфонія Аляксандра Глазунова і Фартэпіяннае трыа Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: хіты групы «Smokie»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю кампазітара Андрэя Бяляўскага;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: падарожжа ў Дзятлава;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Сяргея Белікава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з мультфільма «Ліс і Сабака»;
- у 8:15 – праграма «Духоўная спадчына»: сустрэча з мастаком Алегам Папельскім;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя і рэлігійныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: фартэпіянныя творы Мікалая Метнера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: расповед пра заслужанага артыста Беларусі спевака Юрыя Смірнова;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Марганы Кінг;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – загадчык сектара музейнай камунікацыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Ганна Папко;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Канцэрт для фартэпіяна ля-бемоль мажор Ёзефа Габрыэля Райнбергера;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: харавы цыкл Андрэя Мдывані «Снапочак»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: «Песні без слоў» Фелікса Мендэльсона ў выкананні Даніэля Барэнбойма;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Базэльскага камернага аркестра і Лонданскага барочнага ансамбля;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць кампазітара Паўла Карманава.
У праграме магчымы змены
