21 ліпеня: госць студыі – член Беларускага саюза мастакоў Юрый Крупянкоў

20.07.2021 

Шаноўныя, сераду, 21 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы французскага шансанье Іва Мантана;
- у 02:00 – сімфанічныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – песні групы Silver Convention;
- у 09:00 – мелодыі Андрэя Мдывані, Каміля Сен-Санса, Пятра Чайкоўскага, а таксама запісы Віктара Скорабагатава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Джузэпэ Ды Стэфана, Ларысы Штанько;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Артур Прайсак і аркестр Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – член Беларускага саюза мастакоў Юрый Крупянкоў;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні Нані Брэгвадзэ;
- у 14:05 – песні Аляксея Рыбнікава з фільма “Прыгоды Бураціна”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі кампазітар Ілья Бешаўлі;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – кандыдат філалагічных навук Сяргей Мінскевіч;
- у 15:15 – творы Эдзі Тырманд на вершы Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык –
“Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з казкай Галіны Пшонік “Зося і Балотнік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: размова з доктарам філалагічных навук, прафесарам Таццянай Арловай, джазавая кампазіцыя Джорджа Гершвіна “Лета”;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Джавані Батыста Самарціні;
- у 19:00 – канцэрт аўстралійскай групы The Cat Empire;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Малады князь палюе”;
- у 22:15 – “Музычны вечар” (памяці кампазітара, народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані);
- у 23:30 – запісы ансамбля “Самоцветы”.
У праграме магчымы змены.