21 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскага соўл-спевака Бобі Бёрда;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы піяніста Уладзіміра Крайнева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Вячаслава Дабрыніна ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Весёлые ребята»;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы Лучыяна Баса;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: знаёмства з Каменцам;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Мірэй Мацьё;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з мультфільма «Рапунцэль»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» пазнаёміць з прападобнапакутніцай Вялікай княгіняй Елісаветай Фёдараўнай;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы на іспанскую тэматыку Міхаіла Глінкі, Ісака Альбеніса і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: раман «Вырай» сучаснай беларускай пісьменніцы Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Тэма размовы – гісторыя Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»;
 - у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: сімфанічная паэма Джорджа Гершвіна «Амерыканец у Парыжы»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Міхала Ельскага – з рэпертуару народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: Concerti grossi Арканджэла Карэлі;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны кампазітару і дырыжору Эдуарду Напраўніку;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія гала-канцэрта «Саюзная дзяржава запрашае», які адбыўся ў межах «Славянскага базару ў Віцебску–2026»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: у цэнтры ўвагі – творчасць Джона Таўнера Уільямса.

У праграме магчымы змены.