21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы

21.02.2020

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, устаноўлены ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце. У беларусаў цiкавасць да роднай мовы паступова расце. Зараз па-беларуску гавораць не толькі ў літаратурных колах, але і ў сферы бізнесу, рэкламе, інтэрнэт-прасторы. Пра становішча і перспектывы развіцця беларускай мовы расказвае дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры Ігар Капылоў.

Пра ўзровень развіцця нацыянальнай мовы шмат кажа наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэта актывізуе моўныя сродкі і спрыяе міжкультурнаму дыялогу. Працягвае начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Вячаслаў Караткевіч.

Фота: mazyr.by