21 лютага: трансляцыя Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі нарвежскай групы A-ha;
- у 06:10 – песні ў выкананні папулярнай групы 1970 гадоў Blondie;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з мастацкага фільма “Знесеныя ветрам”;
- у 07:25 і 23:30 – Паўднёвы канцэрт для гітары з аркестрам Мануэля Понсэ;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міхася Башлакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: музыка з анімэ;
- у 08:25 – перадачу “Наша музыка”: мелодыі з “Полацкага сшытка”;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – узоры айчыннай вакальнай музыкі, мелодыі Луіджы Бакерыні, Алега Хадоскі, запісы сапрана Таццяны Цыбульскай, Дзяржаўнага канцэртнага аркестра “Няміга”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – фрагмент Фартэпіяннага трыа до мінор Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Уіліса Джэксана і яго групы;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран;
- у 13:00 – ПРАМУЮ ТРАНСЛЯЦЫЮ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ДЫКТОЎКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ З ЦЭНТРАЛЬНАЙ НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ (да Міжнароднага дня роднай мовы);
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхалагічныя асаблівасці пажылых людзей;
- у 15:15 – Пятую сімфонію Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы шведскіх музыкантаў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра тое, як каханне можа сапраўдныя цуды рабіць;
- у 21:10 – песні на роднай мове ў выкананні артыстаў беларускай эстрады;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Нільса Фрамса.

У праграме магчымы змены.