21 мая ў эфіры

У аўторак 21 мая заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай фан-групы “Olimpic Runners”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Самюэля Барбера;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тома Джонса;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага кампазітара Дамініка Шарпанцье;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: Размова са стваральніцай праекта “Фотатэрапія. Падарожжа да сябе.” фотамастачкай Дзінай Ермоленка;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі” песні ў выкананні нямецкага англамоўнага музычнага дуэта “Modern Talking»;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Глебава да кінафільма Валерыя Рубінчыка “Апошняе лета дзяцінства”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: аркестравыя фрагменты і арыі з опер Антоніа Вівальдзі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Луі Прымы 1956 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – скульптар, член Беларускага саюза мастакоў Сяргей Гумілеўскі;

- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: фартэпіяннае трыа Роберта Шумана соль мінор;

- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Мікалая Чуркіна;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Эрыка Саці;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра пана Кляксу”;

- у 23:00 – “Музычны вечар” творчасць Rafael Anton Irisarri, амерыканскага кампазітара, мультыінструменталіста і прадзюсара, які стварае музыку пераважна ў стылі пост-мінімалізм.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.