- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фауста Папеці;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Крэйцэрава» саната Людвіга ван Бетховена. Выканаўца Леанід Коган;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: творчасць італьянскага спевака, кампазітара і акцёра Даменіка Мадуньё;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы турэцкага кампазітара і піяністкі Гюльдыяр Танрыданглы;
- у 07:20 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны гадавіне трагедыі Хатыні;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні расійскай групы «Премьер Министр»;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: спявае Алена Камбурава;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Саната для валторны і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Майлза Дэвіса «Milestones» 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Праграма прысвечана выставачнаму праекту «Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў»;
- у 13:30 – праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы іспанскага гурта «Bа́ccara»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старонкі «Полацкага сшытка» ў выкананні ансамбля «Кантабіле»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка французскага кампазітара-неарамантыка Фларана Шміта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.