21 сакавіка ў нашым эфіры

У панядзелак, 21 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі брытанскай групы Blackmore’s Night;
- у 06:10 – запісы Алесандра Сафіна;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з фільма “Доктар Жывага”;
- у 07:25 і 23:30 – трыа “Думкі” для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна кампазітара Антаніна Дворжака;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: японскі кампазітар Дайга Ханада;
- у 08:25 і 13:05 – старадаўнюю музыку Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – кантату Жана-Філіпа Рамо “Арфей”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Ліна Хорн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – паэт Уладзімір Мазго;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: казахстанка Сауле Лаўмуліна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: сістэмныя расстаноўкі па Хелінгеру;
- у 15:15 – песні і кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна ў выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы французскага кампазітара Анры Дзюпарка;
- у 19:00 – запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Леаніда Уцёсава;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: італьянскі кінакампазітар, дырыжор, піяніст Дарыа Марыянэлі.
У праграме магчымы змены.