21 снежня: дырыжор Максім Расоха і лацінаамерыканскія танцы

18.12.2020 

У панядзелак, 21 снежня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай рок-групы Smokie;
- у 06:10 – спевы Лары Фабіян;
- у 09:00 – мелодыі Антоніа Салера, Людвіга ван Бетховена, Клаўдзіа Мантэвердзі, Вольфганга Амадэя Моцарта і спевы Марыі Калас;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – мелодыі Фрыца Крэйслера;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Святочны настрой зімовых свят”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Лацінаамерыканскія танцы” (працяг);
- у 15:30 – музыку Георга Філіпа Тэлемана з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырыжорам Максімам Расохай;
- у 17:30 – музыку Леаніда Дзясятнікава;
- у 19:00 – канцэрт Святаслава Рыхтэра і Алега Кагана, запісаны ў 1978 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ігара Скляра;
- у 22:15 – запісы музыкі амерыканскага кампазітара Джоні Мэндала;
- у 23:30 – Скрыпічную санату № 2 Эдварда Грыга.

У праграме магчымы змены.