21 снежня ў эфіры

У чацвер 21 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Майкла Олдфілда;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы бельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжардзіна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы струннага квартэта з Германіі “Eklipse”;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: творчасць пісьменніцы Кацярыны Залесскай;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з індыйскага кінафільма “Танцор дыска”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўняя музыка Беларусі;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: клавірныя канцэрты Ёозефа Гайдна;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Скрыпічны канцэрт Аляксандра Глазунова;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэдзі Коўла 1973-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – святочныя канцэрты сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Госці ў студыі – галоўны дырыжор калектыва Аляксандр Высоцкі і дырэктар творчага аб’яднання музычных калектываў Віктар Кісцень;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Вольгі Пірагс;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Шостай сімфоніі Мікалая Аладава – да дня нараджэння класіка;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Марыса Равэля;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Заяц Лусь”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: першая дзея оперы Джакама Пучыні “Тоска”.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.