21 студзеня: ваенны гісторык Дзмітрый Кіенка

20.01.2021 

Чацвер, 21 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – запісы Габрыэлы Торэс і Зарыфы;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ганны Герман;
- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта, Уладзіміра Дашкевіча і запісы Мікалая Ворвулева;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Трыа Ёзефа Гайдна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра саксафаніста і кларнетыста Пакіта Д’Рыверы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – ваенны гісторык Дзмітрый Кіенка;
- у 14:05 – мелодыі Давыда Тухманава і Аляксандра Зацэпіна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар, піяніст Макс Рыхтэр;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – кантаты Анатоля Багатырова, Фёдара Пыталева, Сяргея Бельцюкова і Віктара Помазава на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і народныя словы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Дэбют”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Ігарам Лучанком, чытанне верша Іванам Буніным, фрагмент Сімфоніі № 9 Мікалая Аладава;
- у 17:30 – музыка Франца Шуберта;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Папаўся цвыркун”;
- у 21:10 – запісы песень савецкага кампазітара Арно Бабаджаняна;
- у 22:15 – фрагменты “Вестсайдскай гісторыі” Леанарда Бернстайна;
- у 23:30 – кампазіцыі Гові.