21 жніўня ў эфіры

20.08.2022

У нядзелю, 21 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 06:10 – творы з рэпертуару заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 –  вершы Кастуся Кірэенкі (працяг);
- у 08:15 – запісы салістаў беларускай оперы канца ХХ стагоддзя;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Пеця Башмакоў у чароўнай краіне” і нарвежская народная казка “Чаму мора салёнае”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Эквадор;
- у 11:30 – творы Джаакіна Расіні для духавых інструментаў;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Шведава;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы квартэта пад кіраўніцтвам Дэйва Брубека;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Хведар Гурыновіч;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: гурт “Мярэжа”;
- у 17:00 – “Правансальская сюіта” Дарыюса Міё;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Пётр Лешчанка (працяг);
- у 19:00 – заключная дзея оперы Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Пігмаліён і Галатэя”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра катка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ніно Катамадзэ;
- у 21:30 – другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Напісанае застаецца” па п’есе Алеся Петрашкевіча (пад знакам 505-годдзя беларускага кнігадрукавання);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Сесіль Брашэ.
У праграме магчымы змены.