22 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: вальсы розных эпох і стыляў;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: лепшае са спадчыны вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы італьянскага кампазітара Джуліяна Полеса;
- у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: ваенная тэма ў творчасці айчынных кампазітараў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты Пола Макартні;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да савецкай стужкі «Блондинка за углом» 1984 года;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная ўспамінам пра народнага артыста Беларусі, кінарэжысёра Міхаіла Пташука;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: творы Людвіга ван Бетховена, Гектора Берліёза, Жоржа Бізэ і Антона Рубінштэйна;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: апавяданні Настассі Нарэйка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Арта Блэйкі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Замак Альшанскі» Дэвід Разумаў – раскажа аб прэм’еры, якая адбудзецца 30 чэрвеня;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы італьянскага кампазітара XVII стагоддзя Джузэпэ Тарэлі;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерна-інструментальныя творы Валянціны Сярых – да дня нараджэння аўтара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы нямецкага габаіста Інга Гарыцкі;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: песні ваенных гадоў выконвае Людміла Гурчанка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы спявачкі Элен Блум і ансамбля Харальда Хаўгарда (Данія);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: «Марская сімфонія» Ральфа Воан-Уільямса.

У праграме магчымы змены